Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Салігорск: незалежны назіральнік сцвярджае, што ў перапынак была ўскрыта скрыня для галасавання

Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла
Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту на салігорскім выбарчым участку №32 Уладзімір Шыла кажа пра ўскрыццё скрыні для датэрміногага галасавання падчас абедзеннага перапынку.

- За гэтыя пяць дзён назірання за датэрміновым галасаваннем я ўжо да міліметра запомніў дакладнае месцазнаходжанне пячаткі. Запомніў яе месца адносна калскоў на гербе і іншых адметных кропак на скрыні. Сёння, 10 кастрычніка, пасля абедзеннага перапынку пячатка апынулася ўжо ў іншым месцы. Прыклада ў трох сантыметрах ад першапачатковага. Саму пячатку не пашкодзілі, але недакладна прыляпілі назад. Я ў гэтым упэўнены. На пачатку датэрміновага галасавання я прасіў у камісіі зарабіць фотокопію скрыні і пячаткі, але мне не дазволілі. Цяпер зразумела чаму, - кажа спадар Шыла.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары