Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Баранавічы: старшыня гарадской ТВК адмовілася даць інфармацыю недзяржаўнай газеце “Intex-press” аб колькасці датэрмінова прагаласаваўшых

Баранавічы, першае паседжанне гарадской выбарчай камісіі
Баранавічы, першае паседжанне гарадской выбарчай камісіі

Старшыня Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Тамара Шукала “на ведае” колькасці датэрмінова прагаласаваўшых на выбарчых участка горада. Яна адмовілася даць інфармацыю карэспандэнту недзяржаўнай газеты “Intex-press” Макару Маліноўскаму аб колькасці датэрмінова прагаласаваўшых у Баранавічах, спаслаўшымя на тое, што не валодае гэтай інфармацыяй. На пытанне, як Цэнтральная выбарчая камісія атрымлівае гэтыя звесткі і абвяшчае вынікі датэрміновага галасавання, Тамара Шукала адказала:

– Я не ведаю, магчыма, участкі самі перадаюць ЦВК гэтую інфармацыю.

Карэспандэнт недзяржайнай газеты “Intex-press” звярнуўся да сакратара Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалая Лазавіка з просьбай патлумачыць, хто збірае дадзеную інфармацыю. Па словах сакратара ЦВК, усе дадзеныя аб датэрміновым галасаванні ў Баранавічах павінны быць у старшыні гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Тамары Шукала. Мікалай Лазавік падкрэсліў, што па іншаму і быць не можа.

Неабходныя дадзеныя аб колькасці датэрмінова прагаласаваўшых у Баранавічах для недзяржаўнай газеты “Intex-press” назваў старшыня Брэсцкай абласной выбарчай камісіі Аляксандр Каляда. Ён адзначыў, што гэтыя звесткі ў вобласць накіроўваюцца з Баранавіцкай гарадской ТВК.

фота: Тамара Шукала вядзе паседжанне Баранавіцкай ТВК

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары