Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Выбарчая камісія адзінагалосна прагаласавала за пазбаўленне акрэдытацыі назіральніка ад Руху

Леанід Гаравы, актывіст БСДП (Грамада)
Леанід Гаравы, актывіст БСДП (Грамада)

Сябра Рады Руху “За Свабоду” Леанід Гаравы з Гарадка, што на Віцебшчыне, пазбаўлены акрэдытацыі назіральніка і выдалены з памяшкання для галасавання.

Рашэнне выбарчай камісіі Гагарынскага выбарчага ўчастка №5 пра гэта было адзінагалосным (15 чалавек). Прынятае яно было “на падставе заяваў” іншых  назіральнікаў.

Гаравога абвінавацілі ў тым, што падчас датэрміновага галасавання ён нібыта груба парушаў Выбарчы кодэкс і знарок ствараў перашкоды для працы ўчастковай выбарчай камісіі. Гаворка вядзецца пра “незаконнае патрабаванне права подпісу на аркушы заклейвання шчыліны скрыні, указання месца захавання ўрны для датэрміновага галасавання і бюлетэняў, знаходжанне каля ўрны для датэрміновага галасавання і спробы атрымаць доступ да дакументаабароту ўчастковай камісіі”.

Раней акрэдытацыі назіральнікаў былі пазбаўленыя сябры Руху Пётр Маркелаў і Арцём Лява.


Каментары