Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Магілёў: на ўчастку №72 камісія дае недакладныя звесткі ў пратаколах аб выніках галасавання за дзень

Замест таго, каб даваць звесткі за кожны асобны дзень датэрміновага галасавання, яна кожны раз суміруе дадзеныя аб колькасці прагаласаваўшых з папярэдніх дзён галасавання.

Пра гэта паведамляе партыйны каардынатар назірання Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Наталія Шкадун.

У выніку гэтага і ўзнікла разыходжанне ў колькасці галасоў, пра якое раней пісаў сайт ПЦ “Вясна”.

Назіральнік кампаніі “Права выбару-2015” Пётр Шкадун 8 кастрычніка паведамляў пра тое, што ў другі дзень галасавання, па яго падліках, прагаласавалі 153 чалавекі, аднак камісія ў пратаколе напісала, што прагаласавала 274. Адсюль і ўзнікла разыходжанне ў яўцы. Калі ж Пётр склаў лічбы за першы і другі дзень датэрміновага галасавання, то выйшаў на лічбу ў 274 чалавекі.

Такім чынам на выбарчым участку №72 у Ленінскім раёне Магілёва яўка не завышаецца – члены камісіі даюць звесткі не за канкрэтны дзень галасавання, а за ўсе дні галасавання разам.  

Наталія Шкадун адзначае, што члены участковай выбарчай камісій суміравалі колькасць выбаршчыкаў у пратаколах усе чатыры дні датэрміновага галасавання.  Па такой методыцы падліку назіральнік завышэння яўкі не зафіксаваў. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары