Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Справаздача па выніках назірання за чацвертым днём датэрміновага галасавання

У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь 6 кастрычніка 2015 г. пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Больш 400 кароткатэрміновых назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вядуць штодзённае назіранне за правядзеннем датэрміновага галасавання больш чым на 200 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі краіны.

Вынікі назірання штодзённа апрацоўваюцца і з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі (назіранне праводзіцца на 3,24 %  ад  6 129  выбарчых участкаў) і дазваляюць ацаніць асноўныя тэндэнцыі правядзення датэрміновага галасавання. Размешчаная ніжэй інфармацыя была апрацаваная са 141 выбарчага ўчастку на стан 10.00 раніцы 10 кастрычніка.

 

 

Па дадзеных назіральнікаў кампаніі, атрыманых са 141 выбарчага ўчастку колькасць прагаласаваўшых за чацверты дзень датэрміновага галасавання склала 16357 чалавек, а паводле пратаколаў УВК 17613 чалавек. Розніца складае 1139 чалавек, альбо 5,31%.

У некаторых адміністрацыйных раёнах розных гарадоў назіральнікамі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” былі зафіксаваныя выпадкі значнага перавышэння колькасці выбаршчыкаў, якія прынялі удзел у датэрміновым галасаванні па дадзеных назіральнікаў у параўнанні з дадзенымі, вывешанымі ў пратаколах УВК. 

Так, на пяці выбарчых участках Першамайскага р-на г. Віцебска (№ 39,40, 49, 50, 51) зафіксавана значнае перавышэнне (на 40-60 чалавек) колькасці выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні,  па дадзеных УВК адносна дадзеных назіральнікаў.

Падобныя факты зафіксаваныя назіральнікамі кампаніі ў Кастрычніцкім р-не г. Гродна, дзе на пяці выбарчых участках (№ 101, 102, 109, 112, 113) зафіксавана значнае перавышенне дадзеных (ад 20-40 чалавек) колькасці выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні, па дадзеных УВК адносна дадзеных назіральнікаў.

Таксама завышэнне яўкі выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні былі зафіксаваныя ў дадзеных шэрагу УВК Мазырскага р-на (№ 17, 18, 24, 32, 43).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары