У Гродне назіральнікі прымусілі камісію прыбраць партрэт Аляксандра Лукашэнкі (фота)
У Гродне на выбарчых участках №33 і 34, якія размешчаны ў сярэдняй школе №22, незалежныя назіральнікі Сяргей і Мікалай Верамеенкі звярнуліся да дарэктара школы з патрабаваннем прыбраць дадатковы партрэт Аляксандра Лукашэнкі, які быў змешчаны на стэндзе дзяржаўнай сімволікі (фота №1). Гэты стэнд размешчаны як раз на шляху следавання выбарцаў на ўчасткі для галасавання і фактычна з’яўляўся скрытай агітацыяй за Лукашэнку. Дырэктар сцвярджаў, што гэта дзяржаўная сімволіка, але Верамеенкі настойвалі, што паводле заканадаўства, дзяржаўная сімволіка – гэта герб і сцяг, а прэзідэнт – выбарная пасада. Урэшце гэтыя довады былі прынятыя і партрэт Аляксандра Лукашэнкі прыбраны (фота 2).