Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

За сяброўства ва ўчастковай камісіі Таццяну Бялько збіраліся звольніць з працы

   Таццяна Бялько жыве ў вёсцы Дзеравянчыцы Слонімскага раёна і працуе на мясцовай ферме прыбіральшчыцай. Яна з’яўляецца сябрам участковай камісіі Дзеравянчыцкага ўчастка для галасавання № 32, куды была вылучана Слонімскай гарадской арганізацыяй Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне”.

   Па словах Таццяны, на днях загадчыца фермы яе папярэдзіла, каб яна не хадзіла дзяжурыць ні на якія ўчастковыя камісіі, інакш будзе звольнена за прагулы. Потым загадчыца фермы сказала, што нікуды Таццяну Бялько не пускаць ёй загадаў выконваючы абавязкі дырэктара РУСП “Пераможац” Мікалай Грэчышнікаў.

   “Я пачала тлумачыць жанчыне, што я з’яўляюся сябрам участковай камісіі і сяджу на ўчастку разам са старшынёй сельскага Савета і іншымі сябрамі ўчастковай камісіі. Але яна ўсё роўна мяне не адпускала. Тады я кажу, што напішу заяву аб звальненні – гэтакая тут работа – прыбіральшчыцай на ферме. Праз пэўны час загадчыца фермы супакоілася і прэтэнзій да мяне ўжо не мае. Відаць, Грэчышнікаў пракансультаваўся ў старшыні ўчастковай камісіі, і мяне цяпер не чапаюць”, - распавяла Таццяна Бялько.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары