Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Навучэнцы Гомельскага дарожна-будаўнічага каледжу: «Вадзілі галасаваць усіх у першы дзень, па спісе»

Навучэнцы Гомельскага дарожна-будаўнічага каледжу на ўмовах ананімнасці распавялі, якім чынам было арганізавана датэрміновае галасаванне. Усе, хто жыве ў інтэрнаце, размешчаным на вуліцы Інтэрнацыянальнай, былі прымацаваныя да ўчастку №3 у будынку сярэдняй школы №19 Гомеля. «У першы дзень датэрміновага галасавання нас усіх павялі галасаваць у школу №19, прычым адміністрацыя інтэрнату мела на руках спіс усіх, хто дасягнуў 18 гадоў. І па гэтым спісе ўсіх павялі галасаваць», - распавялі навучэнцы каледжу.

Па іх словах, практычна ўсе жыхары інтэрнату згадзіліся з такой формай «волевыяўлення», бо адміністрацыя інтэрнату пагражала высяленнем і выклікам да дырэктара каледжу. Былі і такія, што ўпарціліся. «Але і на іх неяк націснулі, і яны пагадзіліся прагаласаваць датэрмінова», - дадалі навучэнцы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары