У Магілёве на выбарчым участку №153 дзяржаўны сцяг вывесілі дагары нагамі (фотафакт)
Пра тое, што ў Магілёве на выбарчым участку №153 дзяржаўны сцяг вывесілі дагары нагамі, паведаміў назіральнік Аляксандр Шаўцоў.
Сцяг вывешаны на будынку сярэдняй школы №10, а пад ім размешчаны плакат, які інфармуе пра тое, што выбары адбудуцца 11 кастрычніка.