Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Бабруйск: датэрміновае галасаванне кантралюецца працадаўцамі

У Бабруйску працягваецца ажыятаж вакол датэрміновага галасавання. Складаецца ўражанне, што ў асноўны дзень галасавання на ўчасткі проста няма каму будзе ісці.

У навучальных установах і на прадпрыемствах праводзяцца тэрміновыя сходы, на якіх кіраўніцтва, дзе пагрозамі, а дзе і ўгаворамі заклікае бабруйчан галасаваць датэрмінова.

-Нас сёння адпусцілі з працы раней, і працоўных, і майстроў, каб пайшлі прагаласавалі. Кажуць, будуць кантраляваць кожнага. Мы мусім сказаць потым на працы нумар участка, і яны будуць звязвацца з сябрамі ўчастковых камісій, каб праверыць кожнага, - расказала незалежным назіральнікам Наталля, працоўная ААТ "Белшына".

Праходзяць падобныя сходы і ў навучальных установах. Навучэнцы практычна ўсе ўжо прагаласавалі, зараз ідэолагі "апрацоўваюць" персанал і выкладчыкаў.

Што тычыцца навучэнцаў, газета гарвыканкаму таксама фіксуе іх масавае галасаванне, але тлумачыць яго асабістым жаданнем маладых людзей. Напрыклад, у артыкуле пад назвай "Навучэнцы гандлёва-эканамічнага каледжа галасуюць датэрмінова" ёсць такія радкі: "Навучэнцы, якія пражываюць у інтэрнаце, усведамляючы важнасць гэтай падзеі і сваю адказнасць, вырашылі прагаласаваць датэрмінова".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары