Назіральнік: «У Рэчыцы на ўчастку выбарчым працэсам кіруе міліцыянер, а не старшыня камісіі”
8 кастрычніка Валеру Пуціцкаму, які назірае за выбарамі на ўчастку №20, размешчаным у памяшканні сярэдняй школы №2 Рэчыцы, міліцыянер забараніў адсочваць працэс апячатвання скрыні. «Каля 18.55 я хацеў спраўдзіць – ці ўсё ў парадку са скрыняй для галасавання, ці захоўваецца яна належным чынам, ці апячатана. Але старшыня ўчастковай камісіі Ларыса Андрэева схапіла скрыню і панесла ў кабінет дырэктара. Хацеў зайсці туды і я, але дарогу мне перагарадзіў міліцыянер, які са словамі «А вам туды нельга» забараніў мне ўваходзіць у кабінет і закрыў дзверы перада мной», - пракаментаваў інцыдэнт Валеры Пуціцкі.
Па яго словах, выходзіць – выбарчым працэсам на ўчастку кіруе не старшыня камісіі, і немагчыма прасачыць – ці належным чынам апячатана скрыня, ці захоўваецца яна ў адпаведнасці з заканадаўствам.