Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Бабруйск: скаргі па фактах кантролю за датэрміновым галасаваннем накіраваны ў ТВК і пракуратуру

Аляксандр Смірноў, назіральнік ад кампаніі "Права выбару" на ўчастку №27, падаў скаргі ў ТВК Ленінскага раёну і бабруйскую пракуратуру. Нагодай стаў выпадак з выкладчыцай і сябрам камісіі Наталляй Кароль, якая выклікала навучэнцаў каледжу на ўчастак.

-Яшчэ адзін выпадак на гэтым участку тычыўся Святланы Дудаль, яна таксама сябра ўчастковай камісіі, - распавядае Аляксандр Смірноў. - Учора раніцай яна гартала спісы выбаршчыкаў для выдачы бюлетэняў, і рабіла выпіскі ў свой сшытак. Калі я пацікавіўся, для чаго яна гэта робіць, жанчына адказала: "Для сябе". Я звярнуў увагу старшыні камісіі Аляксандра Русіна на гэта, і ён адказаў: "Вас гэта не тычыцца".

Старшыня камісіі Аляксандр Русін займае пасаду намесніка дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай працы аўтатранспартнага каледжу, у якім размешчаны выбарчы ўчастак №27.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары