Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Магілёве давераныя асобы Лукашэнкі правялі 20 сустрэч з выбаршчыкамі. Толькі 2 з іх анансаваліся

Пра сустрэчы старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага і дырэктаркі ТРК “Магілёў” Ірыны Акуловіч з працоўнымі калектывамі і студэнтамі ВНУ нідзе раней не паведамлялася.

Інфармацыя пра сустрэчы з выбаршчыкамі з’явілася ў газеце “Веснік Магілёва” №40 за 7 кастрычніка 2015 года.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што яму было вядома толькі пра дзве сустрэчы Уладзіміра Даманеўскага і Ірыны Акуловіч, на якія можна было патрапіць звычайным магілёўцам. Гэтыя сустрэчы анансаваліся. Колькасць праведзеных сустрэч праваабронцу моцна здзівіла.

-          У публікацыі пад назвай “Кандидаты идут к людям” змешчана інфармацыя, якая сведчыць пра тое, што падчас сустрэч давераных асоб кандыдата ў Прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі ўжываўся адміністрацыйны рэсурс. Гэта ставіць у няроўныя ўмовы іншых кандыдатаў у Прэзідэнты, - гаворыць Барыс Бухель.

Праваабронца таксама паведамляе, што ў артыкуле змешчана несапраўдная інфармацыя пра сустрэчу з выбаршчымі, якую ў Магілёве праводзіў Сяргей Гайдукевіч 2 кастрычніка. Як вядома, Гайдукевіч да Магілёва так і не даехаў, і з прысутнымі грамадзянамі прыйшлося размаўляць мясцовым лідарам яго палітычнай структуры – Ефімовічу і Яўстратаву.

На думку праваабаронцы, “Веснік Магілёва” паспрабаваў выставіць Сяргея Гайдукевіча ў выгадным свеце і таму сказіў агульнавядомую інфармацыю.

Нагадаем, што на сустрэчах, якія мусілі адбыцца з лідарам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргеем Гайдукевічам у Магілёў прыйшло 14 і 9 чалавек, большасць з якіх былі прадстаўнікі АБСЕ, журналісты і праваабаронцы. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары