Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

З прадпрыемстваў і ўстаноў Салігоршчыны людзі ідуць галасаваць датэрмінова групамі па 10-20 чалавек

Салігорскія незалежныя назіральнікі адзначаюць прымусовы характар датэрміновага галасавання і фіксуюць масавую яўку работнікаў з прадпрыемстваў гораду.

- У параўнанні з першым днём датэрміновага галасавання ў чацвер нашыя назіральнікі зафіксавалі сярэдні рост яўкі ў чатыры разы. У асноўным ідуць работнікі з прадпрыемстваў гораду групамі па дзесяць - дваццаць чалавек, - кажа рэгіянальны прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэту Леанід Мархотка. - Маем інфармацыю не толькі з участкаў, але і з саміх прадпрымстваў. Шмат паведамленняў ад работнікаў гандлю, з будаўнічых арганізацый, з “Беларуськалія”. На апошнім нават імкнуцца размяркоўваць людзей па розных днях датэрміновага галасавання, каб зменшыць бачанасць арганізаванасці гэтага працэсу.

Па словах праваабаронцы, не абыходзіцца без інцыдэнтаў. Так, адзін з выбарцаў, работнік будаўнічай арганізацыі БУ-200, падыйшоў у калідоры каля салігорскага выбарчага ўчастку №19 да назіральніка БХК, з якім ён знаёмы па мінулай працы, і ў размове паведаміў, што іх калектыў гоняць на датэрміновае галасаванне. Гэтую размову выбарцы пачула старшыня камісіі Валянціна Каштальян, якая адразу падышла да суразмоўцаў і пачала пагражаць складаннем пратаколу аб парушэнні. Да канфліктнай сітуацыі адразу далучыліся назіральнік ад праўладнай арганізацыі “Белая Русь” і назіральнік ад прафсаюза дзяржаўных работнікаў, якія прапанавалі старшыні камісіі свае паслугі і калі на назіральніка ад БХК будзе складацца пратакол дык выказалі гатоўнасць яго падпісаць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары