Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Камісія ўчастку №14 Гродна не дае звестак пра колькасць выбарцаў, унесеных у спісы для галасавання

   Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Хільмановіч звярнуўся на выбарчым участку №14 Ленінскага раёну Гродна ў камісію з просьбай прадставіць інфармацыю пра агульную колькасць выбарцаў, унесеных у спісак для галасавання. Аднак старшыня камісіі, дырэктар СШ №2 Віталь Круповіч не прадставіў такіх звестак. Тады Уладзімір Хільмановіч падаў на імя старшыні ўчастковай камісіі пісьмовую заяву з просьбай усё ж паведаміць гэтыя звесткі.

   8 кастрычніка адбылося паседжанне ўчастковай камісіі, на якім прысутнічалі 9 чалавек – сябраў камісіі. Адзінагалосна сябры камісіі, якія ўсе з’яўляюцца настаўнікамі СШ №2, дзе размешчаны выбарчы ўчастак №14, прагаласавалі супраць прадстаўлення такой інфармацыі.

   Уладзімір Хільмановіч адзначае, што ў ранейшых выбарчых кампаніях такія звесткі не былі таямніцай. Ён перакананы, што парушана заканадаўства і прынцып празрыстасці і галоснасці. У сувязі з гэтым Уладзімір Хільмановіч накіраваў адпаведную скаргу ў ЦВК і ТВК Ленінскага раёну горада Гродна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары