Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Справаздача па выніках назірання за трэцім днём датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2015 года

У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь 6 кастрычніка 2015 г. пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Больш 400 кароткатэрміновых назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вядуць штодзённае назіранне за правядзеннем датэрміновага галасавання больш чым на 200 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі краіны.

Вынікі назірання штодзённа апрацоўваюцца і з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі (назіранне праводзіцца на 3,24 %  ад  6 129  выбарчых участкаў) і дазваляюць ацаніць асноўныя тэндэнцыі правядзення датэрміновага галасавання. Размешчаная ніжэй інфармацыя была апрацаваная са 140 выбарчых участкаў на стан 10.00 раніцы 9 кастрычніка.

 

 

 

 

Па дадзеных назіральнікаў кампаніі, атрыманых са 140 выбарчых участкаў колькасць прагаласаваўшых за трэці дзень датэрміновага галасавання склала 16357 чалавек, а паводле пратаколаў УВК 17613 чалавек. Розніца складае 1256 чалавек, альбо 7,13%.

На некаторых выбарчых участках назіральнікамі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” былі зафіксаваныя выпадкі значнага перавышэння колькасці выбаршчыкаў, якія прынялі удзел у датэрміновым галасаванні па дадзеных назіральнікаў у параўнанні з дадзенымі, вывешанымі ў пратаколах УВК. 

Так, па дадзеных назіральнікаў на УВК № 39, 40 Першамайскага р-на г. Віцебска прагаласавала  98 і 93 выбаршчыкі адпаведна, а па дадзеных УВК 198 і 193. Такім чынам розніца паміж дадзенымі па колькасці прагаласаваўшых склала па 100 чалавек на кожным з участкаў.

Па дадзеных назіральніка  ва УВК № 29 Чыгуначнага р-на г. Гомеля прагаласавала 57 выбаршчыкаў, а па дадзеных УВК 110.

Па дадзеных назіральніка ва УВК № 20 г. Баранавічы прагаласавала 119 выбаршчыкаў, а па дадзеных УВК 247.

Па дадзеных назіральніка ва УВК № 56 Ленінскага р-на г. Магілёва прагаласавала 42 выбаршчыкі, а па дадзеных УВК 91.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары