Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У віцебскай школе Лукашэнка ўжо не толькі прэзідэнт, але і дзяржаўны сімвал (фота)

На стэндзе "Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь" побач з выявамі герба, сцяга і гімнам размешчаны партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Пад партрэтам ёсць подпіс, што гэта прэзідэнт краіны. Праваабаронца Павел Левінаў лічыць, што ў гэтым ёсць уплыў на волевыяўленне выбаршчыкаў.

"Ідзе выбарчая кампанія, і таму не столькі дзецям, колькі іхным бацькам – выбаршчыкам хочуць укласці ў галовы, што менавіта Лукашэнка -- прэзідэнт. Бо ён – ужо і сімвал беларускай дзяржавы, хоць па Канстытуцыі да дзяржаўных сімвалаў адносяцца толькі герб, сцяг і гімн. Я лічу, што ўсе гэта невыпадкова: у сярэдняй школе №12 месціцца ўчастак для галасавання №40 Першамайскага раёна. Участковая камісія на 100% складаецца з настаўнікаў гэтай школы, а дырэктар школы ўзначальвае Першамайскую раённую тэрытарыяльную камісію", - гаворыць Павел Левінаў, назіральнік на прэзідэнцкіх выбарах.

Ён звяртае ўвагу на тое, што чамуцьці ніхто не заўважае недарэчнасцці на школьным стэндзе: ні дырэктар школы, яна ж старшыня тэрытарыяльнай камісіі, ні настаўнікі – чальцы ўчастковай камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары