Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Навучэнцы ліцэю ў Гомелі прадэманстравалі яўку 30% у першы дзень датэрміновага галасавання і атрымалі за гэта паштоўкі з подпісам Лідзіі Ярмошынай

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама
Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

На ўчастку №61, які размешчаны ў Гомельскім ліцэі лёгкай прамысловасці, навучэнцы ўстановы прадэманстравалі яўку 30% ў першы ж дзень датэрміновага галасавання. Такі энтузіязм моладзі не застаўся незаўважаны. Як перадае Гомельскае гарадское радыё, маладых выбарцаў павіншавалі «з гэтым важным у іх жыцці крокам» і ўручылі памятныя падарункі: паштоўкі з подпісам Лідзіі Ярмошынай, сувеніры ад Савецкай арганізацыі БРСМ і кіраўніцтва ліцэю. Траціна выбарцаў ужо на ўчастку прагаласавала ў першы ж дзень, а астатніх «чакаюць тут з нецярпеннем і абяцаюць, што 11 кастрычніка на ўчастку будзе сапраўднае свята».

У Чыгуначным раёне Гомеля маладыя выбарцы таксама не засталіся па-за ўвагай: ім раздалі брашуры з інфармацыяй аб правах выбарцаў, а таксама правялі для іх «інтэрактыўную гульню ў форме галасавання».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары