Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

ЦВК праваабаронцу: Майкі з перадвыбарчым лозунгам Лукашэнкі вырашыў вырабляць вытворца

Фота: Максім Пушкін, TUT.BY
Фота: Максім Пушкін, TUT.BY

Цэнтральная выбарчая камісія адказала на скаргу каардынатара кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміра Лабковіча па продажы ЦУМам маек з перадвыбарчым лозунгам дзеючага прэзідэнта і выкарыстаннем каналам АНТ аднолькавага сімвала ў выглядзе “галачкі” з агітацыйнай кампаніяй А. Лукашэнка.

Пры гэтым заяўнік звяртаў увагу ЦВК, што ў адпаведнасці зарт. 45Выбарчагакодэкса, кандыдаты ўПрэзідэнтыРэспублікіБеларусь маюць прававырабляцьагітацыйныядрукаваныяматэрыялы(плакаты, улёткі ііншыяматэрыялы)за коштсродкаўўласныхвыбарчыхфондаў.Аднак, згодна інфармацыі самой ЦВК, расходаўз выбарчагафондуА.Лукашэнкіне адбывалася.

У сваю чаргу, ЦВК устанавіла ў адносінах да продажу маек ААТ “ЦУМ” з выявай лозунга кандыдата ў прэзідэнты А.Г. Лукашэнка “За будучыню незалежнай Беларусі!” наступнае:

“Мае месца камерцыйная дзейнасць вытворчай і гандлёвай арганізацыі па выпуску і рэалізацыі прадукцыі, выява на прадукцыі – рашэнне вытворцы, і з агітацыйнымі мерапрыемствамі Лукашэнка А.Г. гэта не звязана”.

Сувязі ў выкарыстанні сімвалу ў выглядзе “галачкі” праграмай АНТ “Мы разам!” і сябрамі ініцыятыўнай групы па збору подпісаў у падтрымку Лукашэнка А. ЦВК таксама не пабачыла.

“Узгаданы сімвал быў распрацаваны ў 2010 годзе Беларускім тэлеграфным агенцтвам, выкарыстоўваўся ў перыяды выбароў і ў 2015 годзе зноў размешчаны на інтэрнэт-сайце агенцтва. Надалей гэты сімвал незалежна адзін ад аднаго вырашылі выкарыстоўваць арганізатары акцыі “Мы разам!” і сябры ініцыятыўнай групы Лукашэнкі для афармлення неабходных інфармацыйных матэрыялаў. У гэтай сувязі сцвярджэнне пра тое, што указаны сімвал належыць вызначанаму кандыдату, не адпавядае рэчаісасці”.

Больш за тое, ЦВК сцвяржае, што няма ніякіх перашкодаў выкарыстання аналагічных выяваў іншымі кандыдатамі ў прэзідэнты.

У сувязі з усім гэтым, ЦВК прыходзіць да высноваў, што не было парушэнняў Выбарчага заканадаўства і скарга праваабаронцы з’яўляецца неабгрунтаванай.

Уладзімір Лабковіч, які накіроўваў скаргу, звяртае ўвагу:

“Такі адказ чарговы раз сведчыць пра заангажаванасць Цэнтрвыбаркаму, якая прыкрывае каманду А. Лукашэнкі і не прымае ніякіх мераў для прадухілення парушэнняў выбарчага заканадаўства. Мы бачым, як агітацыйная кампанія за дзеючага прэзідэнта зраслася з рознымі патрыятычнымі мерапрыемствамі, што праводзяцца ў перадвыбарчы час ідэолагамі краіны. Больш за тое, такая агітацыя адбываецца за кошт падаткаплацельшчыкаў і за бюджэтныя сродкі дзяржавы, а не за сродкі выбарчага фонду самаго кандыдата. Такім чынам, гэта не толькі парушае палажэнні выбарчага заканадаўства, але і надае відавочную перавагу аднаму кандыдату над іншымі”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары