Кіраўніцтва “Беларуськалія” спрабавала пакараць незалежны прафсаюз за відэазапіс, які выкрыў арганізацыю кантролю над яўкай з боку адміністрацы
Пакуль пракуратура Салігорскага раёну праводзіла прафілактычныю гутарку з дырэктарам перашага рудніка “Беларуськалія” з-за яго спробы ўсталяваць кантроль над яўкай падначаленых яму працаўнікоў на выбары, той намагаўся пакараць прадстаўнікоў Незалажнага прафсаюза гарняўкоў за распаўсюд у Інтэрнэце відэадоказу незаконных дзеянняў адміністрацыі прадпрыемства.
Па інфармацыі салігорскіх праваабаронцаў, прыблізна праз тыдзень пасля з’яўлення відэа ў сеціве, галоўны герой роліку – дырэктар першага рудаўпраўлення Аляксандр Гарбачоў - на адной з працоўных планёрак абвінаваціў сябраў Незалежнага прафсаюза гарнякоў у ажыццяўленні гэтай акцыі. Як выявілася, спадару Гарбачову вельмі не спадабаліся каментары адносна гэтага відэа на незалежных інфармацыйных сайтах. Абразлівыя выказванні ў яго адрас на абшарах глабальнай сеткі дырэктар рудаўпраўлення прыпісаў сябрам першаснай суполкі незалежнага прафсаюза Першага рудніка. Праз некаторы час, мабыць, асэнсаваўшы, што для такіх сцвярджэнняў і абвінавачванняў падстаў недастаткова, альбо пад уздзеяннем парфілактычных гутарак з пракуратурай, Аляксандр Гарбачоў быў вымушаны прынесці прадстаўнікам НПГ свае прабачэнні.
Зрэшты, гісторыя на гэтым не скончылася. Па атрыманай салігорскімі праваабаронцамі інфармацыі, сітуацыю вакол скандальнага відэа з прадстаўнікамі незалежнага прафсаюза абмяркоўваў і генеральны дырэктар ААТ “Беларуськалій” Іван Галаваты.