Справаздача па выніках назірання за другім днём датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2015 года
У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь 6 кастрычніка 2015 г. пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Больш 400 кароткатэрміновых назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вядуць штодзённае назіранне за правядзеннем датэрміновага галасавання больш чым на 200 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі краіны.
Вынікі назірання штодзённа апрацоўваюцца і з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі (назіранне праводзіцца на 3,24 % ад 6 129 выбарчых участкаў) і дазваляюць ацаніць асноўныя тэндэнцыі правядзення датэрміновага галасавання. Размешчаная ніжэй інфармацыя была апрацаваная са 162 выбарчых участкаў па стане на 10.00 раніцы 8 кастрычніка.
Па дадзеных назіральнікаў кампаніі, атрыманых са 162 выбарчых участкаў колькасць прагаласаваўшых за другі дзень датэрміновага галасавання склала 13819 чалавек, а паводле пратаколаў УВК 14522 чалавек. Розніца складае 703 чалавек, альбо 4,8%.