Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Да ўдзелу ў выбарах запрашаюць грамадзянаў Расійскай Федэрацыі?

Пра цікавы выпадак, звязаны з надыходзячымі выбарамі, напісаў на скрыню “Праваабаронцаў за свабодныя выбары” Аляксандр Н. з Віцебску.

“Вось такое запрашэнне на выбары прыйшло маёй жонцы і цешчы. І падаецца, што нічога дзіўнага, але справа ў тым, што яны не з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Яны грамадзянкі Расійскай Федэрацыі”.

“Яны забыліся дадаць бацьку і сястру маёй жонкі для поўнага спісу”, - жартліва дадае Аляксандр Н.

Пра парушэнне выбарчага заканадаўства, а таксама пра выпадкі прымусовага ўдзелу ў датэрміновым галасаванні можна паведамляць на скрыню: elections2015@spring96.org

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары