Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Беларуская амбасада ў Берліне адмахнулася ад галасоў за правы чалавека (фота)

Акцыя Amnesty International у Берліне 6 кастрычніка 2015
Акцыя Amnesty International у Берліне 6 кастрычніка 2015

Актывісты Amnesty International 6 кастрычніка спрабавалі перадаць у беларускую амбасаду ў Берліне некалькі соцен паштовак і фатаздымкаў з патрабаваннем выконваць правы чалавека, але амбасада адмовілася іх прыняць.

Акцыю прымеркавалі да маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Секцыі Amnesty International у Германіі, Галандыі і Аўстрыі збіралі паштоўкі і фатаздымкі ў межах кампаніі «Мой голас за правы чалавека ў Беларусі». Кампанію падтрымалі некалькі соцен людзей з гэтых краінаў: яны паставілі свае подпісы пад патрабаваннем да беларускіх уладаў паважаць свабоду выказвання меркавання і свабоду сходаў, а таксама адмяніць крымінальны артыкул 193-1 і смяротнае пакаранне.

6 кастрычніка праваабаронцы з тымі ж патрабаваннямі правялі пікет перад амбасадай Беларусі ў Берліне, пасля чаго хацелі перадаць усе сабраныя паштоўкі і фотакалаж беларускім дыпламатам, але тыя адмовіліся іх прыняць. Як паведамілі актывісты, яны будуць дасылаць усе паштоўкі ў амбасаду па пошце.

Нагадаем, што гэтымі днямі ў Беларусі праходзіць датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта, а таксама праваабаронцы праводзяць Тыдзень супраць смяротнага пакарання.


Каментары