Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Магілёве на выбарчым участку №42 вісіць агітацыйны плакат у падтрымку Лукашэнкі

Пра гэта паведамляе незалежная назіральніца Надзея Шкадун. З яе слоў, плакат вісіць на стэндзе, які знаходзіцца ўнутры выбарчага ўчастка для галасавання. На плакаце лозунг, з якім дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ідзе на выбары “За будучыню незалежнай Беларусі!”, а таксама ён сам на фоне калажу. Побач з агітацыйным плакатам размешчаны плакат з інфармацыяй пра кандыдатаў у прэзідэнты.

Выбарчы ўчастак №42 знаходзіцца ў памяшканні магілёўскай гімназіі №3.

Факты агітацыі на карысць Аляксандра Лукашэнкі таксама выяўлены на выбарчым участку №72. У сувязі з парушэннем заканадаўства назіральнікі рыхтуюць скаргі. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары