Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Гомель: назіральніку забаранілі рабіць фотакопію пратаколу галасавання

Леанід Судаленка
Леанід Судаленка

7 кастрычніка доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Судаленка звярнуўся са скаргаю да старшыні Савецкай раённай у Гомелі выбарчай камісіі Алены Герашчанка. Падставаю для прэтэнзій назіральніка з’явілася забарона старшыні выбарчага участка №61 Вольгі Расафонавайзрабіць фотакопію пратаколу папярэдняга галасавання.   

“6 кастрычніка я ажыццяўляў абавязкі назіральніка на ўчастку для галасавання №61 Савецкага раёна Гомеля. Пасля заканчэння галасавання звярнуўся да членаў участковай камісіі з просьбаю дазволіць зрабіць фотакопію пратаколу галасавання, аднак атрымаў катэгарычную забарону. Мне было прапанавана перапісаць пратакол у простай пісьмовай форме”, - распавёў ТВК незалежны назіральнік.

Леанід Судаленка лічыць, што члены ўчастковай камісіі не дастаткова поўна вывучылі і разумеюць нормы выбарчага заканадаўства, а таксама практыку яго прымянення, што ў яго канкрэтным выпадку прывяло да парушэння прынцыпа адкрытасці і галоснасці пры правядзенні выбараў.

“Падрыхтоўка і правядзенне выбараў ажыццяўляюцца адкрыта і галосна. Назіральнік мае права, у тым ліку вырабіць копію пратакола участковай камісіі аб выніках галасавання сваімі сіламі і сродкамі (артыкул 13 Выбарчага кодэкса). Правапрымяняльная практыка названай нормы выбарчага заканадаўства паказвае, практычна ўсюды ўчастковыя камісіі правільна яе разумеюць, не замінаючы назіральнікам рабіць сваімі сродкамі, у тым ліку і фотакопіі пратаколаў галасавання”, - паскардзіўся ў вышэйстаячую камісію назіральнік.

Леанід Судаленка просіць прыняць неадкладныя меры на забеспячэнне на ўчастку для галасавання №61 Савецкага раёна Гомеля прынцыпаў адкрытасці і галоснасці і аб прынятых мерах паведаміць яму пісьмова.

Гомельская Вясна


Каментары