Баранавічы: у першы дзень датэрміновага галасавання з’явіліся матэрыялы з заклікам да байкоту выбараў
Матэрыялы з заклікам байкатаваць прэзідэнцкія выбары актыўна распаўсюджваюцца ў Баранавічах апошнія дні і найбольш ў першы дзень датэрміновага галасавання. Каляровыя налепкі са словам “Байкот” у вялікай колькасці з’явіліся амаль ва ўсіх мікрараёнах горада. Іх можна ўбачыць на Цэнтральным чугуначным вакзале, на аўтобусных прыпынках “Мясакамбінат”, “Музычная школа”, па вуліцы Камсамольская, Прытыцкага, на чыгуначных і аўтамабільных мастах, на слупах і інфармацыйных стэндах.
Каляровыя налепкі з заклікам байкатаваць прэзідэнцкія выбары з’яўляліся ў вялікай колькасці на працягу ўсёй выбарчай кампаніі.