Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Салігорскія назіральнікі просяць камісіі правесці падлік галасоў сумленна і адкрыта

У Салігорску незалежныя назіральнікі звярнуліся да ўчастковых выбаркамаў з прапановай правесці падлік галасоў сумленна і адкрыта.

Назіральнікі просяць выконваць норму Выбарчага кодэксу аб асобным падліку галасоў з агучваннем лічбаў пасля кожнага этапу - галасаванне па месцы пражывання, датэрміновае галасаванне, галасаванне ў дзень выбараў і агульныя вынікі.

Таксама аўтары зваротаў просяць даць магчымасць любому з назіральнікаў убачыць кожны бюлетэнь і за каго ў ім аддадзены голас.

- Я ў якасці назіральніка ўдзельнічаю ў выбарчых кампаніях з 2001-га года. І, ведаеце, падчас паліку галасоў у асноўным нам паказваюць не бюлетэні, а спіны сябраў выбаркамаў і тыя часткі, якія крыху ніжэй. Але ж мой позірк не спапяліць бюлетэні і не паўплывае на выніковыя лічбы. Тое, што я бачыў раней, не мела аніякага дачынення да адкрытага і справядлівага паліку галасоў. Хацелася б спадзявацца, што гэтым разам будзе інакш, - кажа адзін з падпісантаў звароту Уладзімір Шыла.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары