Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Бабруйск: на датэрміновае галасаванне – паток навучэнцаў

На бабруйскім выбарчым участку №27, які знаходзіцца ў аўтатранспартным каледжы, навучэнцы галасуюць цэлымі групамі. Незалежны назіральнік Аляксандр Смірноў распавёў, што на 16.30 тут ужо прагаласавалі 118 чалавек.

-Агульная колькасць выбаршчыкаў на гэтым участку 853 чалавекі, а ўжо ў першую палову дня з іх прагаласавала 105 чалавек, - распавядае Аляксандр Смірноў. - Пасля гэтага паток галасуючых значна зменьшыўся. Але сябра камісіі Наталля Кароль, нікога не саромеючыся, гучна давала наказ старасце адной з груп, каб хутчэй ішлі галасаваць і забяспечылі высокую яўку. Відаць, да канца сённяшняга дня гэтая лічба значна падрасце, - каментуе назіральнік.

Сябра ўчастковай камісіі Наталля Кароль працуе ў аўтатранспартным каледжы выкладчыцай.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары