Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Магілёў: імянныя паштоўкі як спосаб кантролю за галасаваннем студэнтаў

Назіральнік ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Алесь Буракоў паведаміў, што члены ўчастковай выбарчай камісіі №4, якая размешчана ў памяшканні Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, тэлефануюць навучэнцам і прапануюць ім прагаласаваць аднымі з першых.

Калі ж маладыя людзі з’яўляюцца на ўчастку для галасавання, то кожнаму, хто галасуе ў першы раз, члены камісіі ўручаюць імянныя паштоўкі, а таксама сувенірныя магніцікі.

Алесь Буракоў мяркуе, што імянныя паштоўкі – гэта выдатны спосаб кантролю маладых выбаршчыкаў, бо па іх можна меркаваць, хто прыйшоў, каб прагаласаваць,  а хто -- не.

Назіральнік таксама паведамляе, што ў першай палове дня на датэрміновае галасаванне прыйшло 19 навучэнцаў каледжа. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары