Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Анлайн-маніторынг парушэнняў правоў студэнтаў ва ўніверсітэтах

МПГ “Студэнцкая Рада” падчас датэрміновага галасавання запусціла анлайн-маніторынг, дзе кожны студэнт, які сутыкнуўся з парушэннем правоў студэнтаў, можа пакінуць інфармацыю пра яго і адзначыць месца парушэння на мапе.

Навошта гэта рабіць? Алесь Крот, адзін з каардынатараў “Студэнцкай Рады”: як паказвае практыка папярэдніх электаральных кампаній, у перыяд датэрміновага галасавання ў дачыненні да студэнтаў узмацняецца ціск з боку адміністрацый ВНУ і інтэрнатаў. Такія выпадкі трэба фіксаваць, каб валодаць пацверджанымі фактамі парушэнняў, якія мы можам прадставіць перад грамадскай супольнасцю. Акром таго Беларусь, калі далучалася ў гэтым годзе да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, у асобе Міністэрства адукацыі сцвярджала, што ў нашай краіне адсутнічаюць праблемы з парушэннямі правоў студэнтаў. Нам трэба паказаць сапраўдную сітуацыю ў гэтай сферы.

Каб дапамагчы ў зборы інфармацыі, студэнтам трэба толькі запоўніць анлайн-анкету ў інтэрнэце. Анкета поўнасцю ананімная, а асабістая інфармацыя можа быць апублікаваная толькі са згоды чалавека, які даслаў гэтую інфармарцыю. Вынікі маніторынга з аналізам парушэнняў будуць апублікаваны на сайце арганізацыі.”

Акром гэтага, азнаёмцеся з памяткай “Што рабіць, калі вас прымушаюць галасаваць датэрмінова”, у якой падрабязна апісана што рабіць і куды звяртацца ў такіх выпадках.

Далучайцеся да маніторынгу, пакідайце інфармацыю пра парушэнні, сведкамі якіх вы сталі!


Каментары