Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Крычаве заяўляюць пра гатоўнасць да выбараў: прадукты і артысты будуць, гарэлка пакуль пад пытаннем

У Крычаве 5 верасня адбылося чарговае пасяджэнне Крычаўскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім разглядалася пытанне аб гатоўнасці да выбараў у Крычаўскім раёне.

На пасяджэнне камісіі быў запрошаны назіральнік БХК Сяргей Няроўны, прысутнічалі там таксама і назіральнікі з боку праўладных арганізацый. Сяргей Няроўны адзначае, што пасяджэнне камісіі 5 верасня чамусьці праходзіла пад старшынствам сакратара камісіі Валянціны Каменевай (старшыня камісіі Сяргей Давыдаў адсутнічаў па ўважлівых прычынах), хаця ў пасяджэнні прымала ўдзел і намеснік старшыні Глускай раённай камісіі Алена Здановіч.

На пасяджэнні разглядаліся пытанні аб гатоўнасці выбарчых участкаў і адпаведных служб Крычаўскага раёна. Начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела Крычаўскага райвыканкама Міхаіл Мешкура, а таксама прастаўнікі вузла сувязі, аддзелу культуры, гандлю і г. д. справаздачыліся аб тым, што ў Крычаўскім раёне праведзена неабходная падрыхтоўка да выбараў. У прыватнасці, было аб’яўлена, што на кожным выбарчым участку для галасавання ў Крычаўскім раёне будуць арганізаваны выступленні работнікаў устаноў культуры і самадзейных артыстаў, а таксама будзе арганізавана праца гандлёвых кропак, куды будуць завезены прадукты з мінімальнымі гандлёвымі надбаўкамі. Па словах прадстаўніка гандлю, пакуль нявырашынам застаецца пытанне аб продажу алкагольных напояў у гандлёвых кропках на тэрыторыі выбарчых участкаў, рашэнне па ім будзе прымацца 6 кастрычніка ў Магілёве.

Па словах Сяргея Няроўнага, на пасяджэнні таксама была агучана інфармацыя пра тое, што ў Крычаўскай раённай камісіі зараз зарэгістравана ўжо 9 назіральнікаў (раней было 6), а ва ўчастковых выбарчых камісіях па раёну – 148. Сяргей Няроўны адзначае, што, за выключэннем яго, як прадстаўніка БХК, усе іншыя назіральнікі вылучаны праўладнымі арганізацыямі альбо па ініцыятыве раённых уладаў.

Разам з тым, вечарам 5 кастрычніка крычаўскія грамадскія актывісты таксама падалі дакументы аб рэгістрацыі ў якасці назіральнікаў на 4 выбарчых участках у горадзе: Сожавым участку №4, Сожавым участку №5, Мікрараённым участку №7, Вакзальным участку №8. Усе чатыры назіральнікі вылучаліся шляхам збору подпісаў грамадзян. Па словах назіральнікаў, участковыя выбарчыя камісіі зарэгістравалі іх без усялякіх праблем. Сяргей Няроўны кажа, што зарэгістраваныя ў якасці назіральнікаў грамадскія актывісты будуць пастаянна прысутнічаць на вышэйпералічаных чатырох выбарчых участках з моманту пачатку датэрміновага галасавання 6 кастрычніка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары