Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Брэсце на сустрэчу з Мікалаем Улаховічам загадваюць ісці працаўнікам спажыўкааперацыі (дакумент)

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Улаховіч наведвае Брэст 5 кастрычніка, а адна з перадвыбарчых сустрэч мусіць адбыцца ў сярэдняй школе №20.

Як высветлілася, напярэдадні прыезда Улаховіча, які з’яўляецца намеснікам старшыні Мінскага аблспажыўсаюза, усе унітарныя прадпрыемствы, што ўваходзяць у склад Брэсцкага аблспажыўсаюза, праз факс былі разасланыя паведамленні з патрабаваннем да супрацоўнікаў гэтых прадпрыемстваў абавязкова прыйсці на сустрэчу са згаданым кандыдатам.    

Пазней адпаведныя аб’явы пра спатканне з Мікалаем Улаховічам былі размешачаны і ў памяшканнях, якія належаць мясцовай спажыўкааперацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары