Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Старшыня Бярозаўскага райвыканкама: “Педагагічныя работнікі заўсёды былі надзейнай апорай дзяржавы”

На Дзень настаўніка, які ў Бярозе адзначаўся на раённым узроўні, выступіў старшыня райвыканкама Юрый Наркевіч. Ён павіншаваў настаўнікаў, распавёў пра тыя дасягненні, якія мае асвета Бярозаўшчыны, і завершыў сваю прамову выбарчай тэматыкай:

-Педагагічныя работнікі заўсёды былі надзейнай апорай дзяржавы, яго залатым фондам і гонарам. Да настаўніка заўсёды ішлі за дапамогай і мудрай радай, таму ад вас таксама многае залежыць. Важна, каб выбары ў нашым раёне прайшлі ў спакойнай і рабочай абстаноўцы, а нашы людзі прыйшлі на выбарчыя ўчасткі і аддалі свой голас за захаванне самых галоўных каштоўнасцяў: міру, стабільнасці і незалежнасці.

Нагадаем, што многія настаўнікі прымаюць у выбарах самы непасрэдны ўдзел, з’яўляючыся сябрамі выбарчых камісій.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары