Cлонімскі райвыканкам адмовіў Івану Шэгу ў правядзенні трох пікетаў (дакумент)
У верасні слонімскі актывіст Іван Шэга падаваў у Слонімскі райвыканкам заяўкі на правядзенне трох пікетаў 3, 4 і 5 кастрычніка ў падтрымку агульнабеларускай акцыі “За мірную, нейтральную Беларусь!”.
Праводзіць усе тры пікеты Слонімскі райвыканкам не дазволіў, прычым нічым не матывуючы сваю адмову. У афіцыйным адказе толькі сказана: “накіраваныя Вамі ў выканкам дакументы не адпавядаюць артыкулу 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. І подпіс старшыні Слонімскага райвыканкама Алега Таргонскага. Рашэнне райвыканкаму Івану Шэгу прапаноўваецца абскарджваць у Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце.