Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Баранавічы: з’явілася першая інфармацыя аб сустрэчы з Таццянай Караткевіч

У Баранавічах з’явілася першая інфармацыя аб сустрэчы кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч з выбаршчыкамі горада. Гарадскі недзяржаўны інфармацыйны сайт Баранавічы.net размясціў інфармацыю, што 2 кастрычніка ў Гарадскім доме культуры а 18-й гадзіне адбудзецца сустрэча з Таццянай Караткевіч пад лозунгам “Мірныя перамены – толькі так!”. На афіцыйным сайце Баранавіцкага выкаўчага камітэта па-ранейшаму няма аніякай інфармацыі пра кандыдатаў у прэзідэнты, акрамя дзеючага кіраўніка нашай краіны.

Інфармацыі аб магчымых сустрэчах жыхароў Баранавічаў з Сяргеем Гайдукевічам і Мікалаем Улахавічам пакуль не было.

У паштовых скрынках жыхары Баранавічаў атрымалі толькі біяграфічныя звесткі кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама безымянныя запрашэнні прыйсці на выбары з нагадваннем права прагаласаваць датэрмінова з 6 па 10 кастрычніка 2015 года ў памяшканні ўчастковай камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары