Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Віцебску хочуць правесці 21 пікет за байкот выбараў

Заяўкі на акцыі ў тры раённыя адміністрацыі горада падалі сябры КХП БНФ. Партыйцы хочуць праводзіць пікеты ва ўсіх трох раёнах горада штодня з 5 па 11 кастрычніка.

Мэта пікетаў, паводле заявак, пададзеных у раённыя адміністрацыі, - "данесці да жыхароў Віцебску інфармацыю аб тым, што ў 1996 годзе А. Лукашэнка ажыццявіў разгон законна абранага Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, шляхам маніпуляцый грамадскай думкай унёс змены ў дзеючую Канстытуцыю краіны 1994 года, якія дазволілі яму ўсталяваць у краіне дыктатарскі рэжым. Лічым, што ва ўмовах дыктатуры выбары немагчымыя па сваёй сутнасці. Зыходзячы з гэтага, прапануем выбаршчыкам байкатаваць фальшывыя псеўдавыбары". Пад заяўкамі падпісаліся пяцёра віцебскіх сябраў КХП БНФ.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары