У вёсках Бярозаўскага раёна заўважана агітацыйная прадукцыя толькі за Лукашэнку і Караткевіч
У вёсках Бярозаўскага раёна з перадвыбарчай інфармацыяй і агітацыяй вельмі сціпла. Акрамя інфармацыяйных плакатаў пра дату выбараў амаль нічога няма. Агульныя ўлёткі з інфармацыяй пра чатырох кандыдатаў з’явіліся не ва ўсіх паштовых скрынях. З агітацыйнай прадукцыі заўважаны толькі ўлёткі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі і Таццяны Караткевіч.
Так, у вёсках Кабакі, Сялец і Малеч з’явіўся ў людных месцах адксераны чорна-белы зварот Прэзідыюма Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аргапрамысловага комплекса да “дарагіх працаўнікоў аграпрамысловага комплекса” (фота) з просьбай прагаласаваць за Аляксандра Лукашэнку. У звароце гаворыцца, што цяжка пераацаніць той унёсак, што зрабіў у сельскую гаспадарку дзеючы прэзідэнт, што менавіта дзякуючы яму ў краіне мір і спакой.
Калі ў вытворчых памяшканнях КУСП “Бярозаўскае” з’явіліся ўлёткі Таццяны Караткевіч, то тут жа былі сарваныя і выкінуты ў сметніцу пільным ідыёлагам КУСП Ірынай Краўчук. Ірына Віктараўна сказвала, што трэба, каб былі ўлёткі пра ўсіх чатырох кандыдатаў. На пытанне, чаму сябры перадвыбарчага штаба Караткевіч павінны дбаць пра ўсіх кандыдатаў, Краўчук адказала: пытайцеся ў майго дырэктара.