Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Агітацыя ці антыагітацыя? Бабруйская газета аздобіла біяграфіі кандыдатаў цытатамі

У 39-м нумары газеты "Коммерческий курьер" ад 30 верасня з'вілася інфармацыя пра ўсіх чатырох кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду.

Рэдакцыя змясціла пад фота кароткія біяграфіі і звесткі пра даходы. А разынкай сталі цытаты кандыдатаў, падабраныя рэдакцыяй. Выказванні, у асноўным, тычацца бяспекі Беларусі. Але самыя кароткія і неадназначныя цытаты ад Улаховіча: "Казаць аб тым, што іду ад улады ці з кішэні вылез, не трэба. Гэта дурымарства". "Расія не заўсёды паслядоўная. Былі дзве сястры, а яна яшчэ трох прывяла ў Мытны саюз".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары