Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Жыхароў Бабруйскага раёна заклікаюць галасаваць за "палітыка глабальнага гістарычнага маштабу"

У газеце Бабруйскага раёну "Трыбуна працы" з'явіўся традыцыйны зварот да выбаршчыкаў ад Каардынацыйнай Рады грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый.

У ім паведамляецца, што на пашыраным пасяджэнні Рады адзінагалосна прынята рашэнне падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі. У звароце доўга распісваецца квітнеючая і сацыяльна-справядлівая Беларусь і Лукашэнка як гарант незалежнасці краіны і "палітык глабальнага гістарычнага маштабу, прычым не толькі для постсавецкай прасторы". Жыхароў раёна заклікаюць "зрабіць усвядомлены выбар - падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі".

Гэта ўжо не першы падобны зварот Каардынацыйнай Рады перад выбарамі. Падобны друкаваўся ў газеце гарвыканкаму "Бабруйскае жыццё" ў 2010 годзе. Нагадаем, "Рада" актывізуецца толькі падчас выбарчых кампаній, каб складаць агітацыйныя звароты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары