Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Маладэчне сустрэча з даверанай асобай Лукашэнкі прайшла ў памяшканні, не вызначаным для гэтых мэтаў

Сямён Шапіра ў Маладэчна
Сямён Шапіра ў Маладэчна

28 верасня ў канцэртнай зале Палаца культуры Маладэчна ў межах агітацыйнай кампаніі адбылася сустрэча выбаршчыкаў з даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты А.Лукашэнкі Сямёнам Шапірам. Выкарыстанне для агітацыйных мэтаў Палаца культуры з’яўляецца парушэннем Рашэння № 832 Маладзечанскага райвыканкама ад 8 верасня 2015 г., бо гэтае памяшканне не вызначана для такіх мерапрыемстваў.

Зала была цалкам запоўненая раённым чыноўніцкім і кіроўным бамондам. Практычна ніякіх вызначальных для краіны пытанняў не задавалася. Выступ абласнога кіраўніка звёўся не да пошуку прычын таго катастрафічнага становішча, у якім апынулася эканоміка краіны, а да тэзы, што ва ўсім вінаваты сусветны эканамічны крызіс і санкцыі супраць Расіі, да якой мы эканамічна прывязаныя. Сямён Барысавіч запэўніў, што народ наш усё пераадолее, і мы некалі ўсё ж дасягнем зарплаты ў 1000 даляраў.


Каментары