Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Віцебску пададзеныя заяўкі на пікеты за байкот выбараў

Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка
Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка

Пад заяўкамі, пададзенымі ў раённыя адміністрацыі гораду, паставілі свае подпісы пяцёра сябраў Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. Усяго яны хочуць правесці 21 пікет: штодня па адным у кожным з трох раёнаў Віцебску, пачынаючы з 5 кастрычніка і заканчваючы апошнім днём галасавання 11 кастрычніка.

Вось як сфармулявалі апазіцыянэры мэту заяўленай імі акцыі:

«Данесці да жыхароў гораду Віцебску інфармацыю аб тым, што ў 1996 годзе А. Лукашэнка ажыццявіў разгон законна абранага Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, шляхам маніпуляцый грамадзкай думкай унёс змены ў дзеючую Канстытуцыю краіны 1994 году, якія дазволілі яму ўсталяваць у краіне дыктатарскі рэжым. Авантурызм Кіраўніка дзяржавы ў знешняй палітыцы прывёў да таго, што былі заключаныя з імперскай Расеяй вайсковыя дамовы, якія могуць у любы час уцягнуць Беларусь у рэгіянальныя ваенныя канфлікты. Лічым, што ва ўмовах дыктатуры выбары немагчымыя па сваёй сутнасці. Зыходзячы з гэтага, прапануем выбаршчыкам байкатаваць фальшывыя псеўдавыбары”.

Віцебская вясна


Каментары