Першы пікет у Бабруйску - за Гайдукевіча (фота)
У Бабруйску пікет каманды Сяргея Гайдукевіча разгарнуўся на фоне сельскагаспадарчага кірмаша каля Палаца мастацтваў. На пікеце прысутнічаў старшыня бабруйскай суполкі ЛДПБ Уладзімір Загрышаў, ён стаяў каля агітацыйнага стэнду. Непадалёк актывістка ў майцы з партрэтам Гайдукевіча раздавала мінакам улёткі.