Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Валярына Кустава: Лепей ведаць, што адбываецца, каб нас болей не дурылі. Таму і ты назірай за гісторыяй (відэа)

Таленавітая тэлевядоўца Валярына Кустава заклікае грамадзянаў стаць незалежнымі назіральнікамі на прэзідэнцкіх выбарах:

“У сітуацыі выбараў мы ўсе тым ці іншым чынам заангажаваныя ў гульню выбараў. Таму лепей ведаць, што адбываецца, каб пазней зрабіць правільныя высновы, мець аргументы і факты, якія прадаставіць грамадскасці, людзям, тым, хто гэтым займаецца, хто гэта аналізуе, робіць высновы і змяняе сітуацыю, каб нас болей не дурылі.

Таму і ты назірай за гісторыяй”.

 

Хочаш ведаць, як праходзяць выбары? Бачыць, што адбываецца на выбарчых участках? Жадаеш ўплываць на сітуацыю? Стань першакрыніцай такой інфармацыі.

Назірай гісторыю – стань грамадскім назіральнікам!

Каб даведацца, як стаць грамадскім назіральнікам кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, можна патэлефанаваць па нумары: +375 17 3946311, або напісаць на скрыню: elections2015@spring96.org

Таксама праваабаронцы прапануюць прайсці дыстанцыйны відэа-курс па грамадскім назіранні за выбарамі.

Глядзіце таксама:

Яўген Ліпковіч: Краіне патрэбна вашая сумленнасць. Ідзіце на выбары і назірайце за імі

Андрэй Хадановіч: Давайце гучна казаць – крадзёж, гучна казаць – няпраўда, гучна казаць – злодзей!

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары