Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Бабруйчане карыстаюцца момантам: колькасць скаргаў ва ўладныя структуры падчас выбараў павялічылася

Чыноўнікі ў Бабруйску адзначаюць "усплёск скаргаў" пісьмовых і вусных, якія грамадзяне накіроўваюць у гарвыканкам і аблвыканкам. Газета "Вечерний Бобруйск" прыводзіць меркаванне начальніцы аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб гарвыканкаму Людмілы Ляноўскай, якая заявіла, што "збольшага паўплывалі на сітуацыю выбары". http://bobruisk.ru/news/2015/09/22/nakanune-vyborov-bobrujchane-vse-chashe-zhaluyutsya-v-razlichnye-instancii

Гледзячы па ўсім, бабруйчане навучыліся карыстацца сітуацыяй, калі ладзіцца перадвыбарчая паказуха, і чыноўнікі стараюцца ўсяляк дэманстраваць клопат пра народ. Магчыма з гэтай жа нагоды ў Бабруйску за апошні месяц значна павялічылася колькасць прыёмаў грамадзян, выяздных прыёмаў і "гарачых ліній" з рознага кшталту чыноўнікамі і дэпутатамі.

Але не ва ўсіх бабруйчанаў атрымліваецца дагрукацца да чыноўнікаў, нават на перадвыбарчай хвалі. У выпадку з сябрамі суполкі Свабоднага прафсаюзу беларускага на заводзе ТДіА, не дапамаглі нават асабістыя сустрэчы з старшынём гарвыканкаму.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары