Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Андрэй Хадановіч: Давайце гучна казаць – крадзёж, гучна казаць – няпраўда, гучна казаць – злодзей! (відэа)

Вядомы паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч заклікае грамадзянаў стаць незалежнымі назіральнікамі на прэзідэнцкіх выбарах:

“Давайце гучна казаць – “крадзёж”, гучна казаць – “няпраўда”, гучна казаць – “злодзей”! Падманшчыку не павінна быць у нашых умовах занадта лёгка. Мы сваёй абыякавасцю ствараем такую лёгкасць. Зробім яго жыццё максімальна насычаным: хай ён чырванее, хай ён ёрзае, хай у яго вочкі бегаюць.

Кожны незалежны назіральнік – гэта такі кампетэнтны сведка, які ведае, што яму хлусяць. І той, хто хлусіць, таксама ведае, што побач стаіць чалавек, які ведае, што яму хлусяць”.

Хочаш ведаць, як праходзяць выбары? Бачыць, што адбываецца на выбарчых участках? Жадаеш ўплываць на сітуацыю? Стань першакрыніцай такой інфармацыі.

Назірай гісторыю – стань грамадскім назіральнікам!

Каб даведацца, як стаць грамадскім назіральнікам кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, можна патэлефанаваць па нумары +375 17 3946311, або напісаць на скрыню: elections2015@spring6.org

Таксама праваабаронцы прапануюць прайсці дыстанцыйны відэа-курс па грамадскім назіранні за выбарамі.

Глядзіце таксама:

Яўген Ліпковіч: Краіне патрэбна вашая сумленнасць. Ідзіце на выбары і назірайце за імі

Валярына Кустава: Лепей ведаць, што адбываецца, каб нас болей не дурылі. Таму і ты назірай за гісторыяй

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары