Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Гомельскай вобласці «Справядлівы свет» запланаваў правесці шэраг пікетаў супраць абрання прэзідэнтам Лукашэнкі

У Гомелі, Жлобіне, Калінкавічах, Рагачове і Светлагорску сябры партыі левых «Справядлівы свет» плануюць правесці шэраг пікетаў. Адпаведныя заяўкі падаюцца ў мясцовыя органы выканаўчай улады 22 верасня. Пікеты запланаваныя як агітацыйныя, у межах выбарчай кампаніі. Кіраўнік абласной арганізацыі партыі Уладзімір Сякерка нагадаў, што «Справядлівы свет» на выбарах не падтрымлівае нікога з кандыдатаў. Агітацыйная ж праца можа праводзіцца як у падтрымку таго ці іншага кандыдата, так і супраць іх. На масавых мерапрыемствах левыя плануюць агітаваць супраць абрання прэзідэнтам Аляксандра Лукашэнкі. Пікеты плануецца правесці 8, 9 і 10 кастрычніка. У Гомелі левыя мяркуюць правесці масавыя мерапрыемствы на тых пляцоўках, дзе збіраліся подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Сяргея Калякіна, а менавіта каля рынкаў «Прудкоўскі», «Стары Аэрадром» і універмагу «Гомель».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары