Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Магілёў: Кастрычніцкая раёная камісія не выявіла збору подпісаў за Лукашэнку на прадпрыемствах

У той жа самы час Магілёўская абласная камісія па выбарах Прэзідэнта ў сваім адказе грамадскаму актывісту Аляксею Паўлоўскаму паведаміла, што збор подпісаў здзяйсняўся на дзяржаўных прадпрыемствах у свабодны ад працы час, без прымусу і членамі ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі.

Пра атрыманыя розныя адказы з камісій рознага ўзроўню распавёў Аляксей Паўлоўскі, які на першым этапе выбарчай кампаніі ўваходзіў у склад ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч.

-          Падчас збору подпісаў грамадзяне мне неаднаразова паведамлялі, што амаль на ўсіх магілёўскіх дзяржаўных прадпрыемствах здзяйсняўся збор подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Прычым рабілася гэта пад пагрозамі скасавання працоўных кантрактаў, у працоўны час і не членамі ініцыятыўнай групы Лукашэнкі. Па маіх звестках, гэта рабілася прыкладна на 15 прадпрыемствах, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

Адказы з выбарчых камісій, на думку Паўлоўскага, не адпавядаюць рэчаіснасці. Ён мае намер абскардзіць іх у пракуратуры. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары