Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Брэст: прадстаўнікі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” заклікаць жыхароў горада галасаваць супраць усіх

Як паведаміла старшыня гарадской партыйнай арганізацыі Людміла Дзенісенка, такое рашэнне было прынята ў сувязі з тым, што кандыдат ад “Справядлівага свету” не стаў кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, а іншыя прэтэндэнты не выклікаюць даверу.

Паводле Людмілы Дзенісенкі, прапанова галасаваць супраць усіх кандыдатаў будзе агучана цягам агітацыйнай кампаніі на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах. Разам з тым, брэсцкія актывісты партыі “Справядлівы свет” не плануюць ладзіць акцыі пратэсту і заклікаць да байкоту гэтых выбараў, як робяць прадстаўнікі іншых апазіцыйных сіл.

У цяперашні перыяд выбарчай кампаніі Брэсцкая гарадская арганізацыя партыі “Справядлівы свет” мае намер працаваць над павялічэннем сваіх шэрагаў з прыцягненнем валанцёраў, а таксама рыхтаваць назіральнікаў, якія будуць задзейнічаны падчас галасавання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары