Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Кіраўніцтва “Беларуськалія”, якое кіруе і выбарчымі камісіямі, адкрыта заяўляе пра арганізацыю адміністрацыйнага кантролю над яўкай (відэа)

На фота: злева Іван Галаваты, справа - Аляксандр Гарбачоў
На фота: злева Іван Галаваты, справа - Аляксандр Гарбачоў

9 верасня на першым рудніку ААТ “Беларуськалій” адбылася сустрэча кіраўніцтва прадпрыемства з інжынерна-тэхнічным персаналам - кіраўнікамі і начальнікамі ўсіх узроўняў гэтага рудаўпраўлення. Звычайных працоўных туды не паклікалі, затое прысутнічалі генеральны дырэктар Іван Галаваты, яго намеснік па ідэалагічнай працы і кадрах Анатоль Махлай і сам дырэктар першага рудніка Аляксандр Гарбачоў.

Падчас сустрэчы генеральны дырэктар распавёў калектыву пра крызісныя з’явы на сусветным калійным рынку і пра праблемы, якія могуць чакаць “Беларуськалій” у сувязі з цяжкасцямі ў эканоміках Бразіліі і КНР. Пасля гэтага Галаваты пакінуў мерапрыемства.

Пасля пачаў выступаць спадар Махлай. Тэма яго выступу датычылася прэзідэнскіх выбараў у краіне. Увесь сэнс прамовы зводзіўся да наступнага: мы жывем добра, вакол нас адныя праблемы, а ў нас спакой і стабільнасць, нашай краіне не трэба ніякага іншага кіраўніка, вы павінны зрабіць свой выбар, і вы ўсе ведаеце, якім ён павінен быць. Фактычна на буйнешым дзяржаўным прадпрыестве краіны адміністрацыя ў працоўны час агітавала за Аляксандра Лукашэнку, хаця афіцыйна старт агіткампаніі Центрвыбаркамам яшчэ абвешчаны не быў. Да таго ж варта адзначыць, што Анатоль Махлай з’яўляецца намеснікам старшыны Салігорскай раённай выбарчай камісіі.

Канчатковую кропку ў сустрэчы паставіў дырэктар першага рудаўпраўлення Аляксандр Гарбачоў, які да таго ж ўзначальвае адну з участковых выбарчых камісій у Салігорску. Пасля непрыхаванай агітацыі за дзеючую ўладу спадар Гарбачаў, груба парушаючы Выбарчы кодэкс, абвесціў усім прысутным аб уласным кантролі за яўкай усіх падначаленых яму работнікаў перашага рудаўпраўлення на выбары:

- Што я ад вас запатрабую, як кіраўнік, і пастараюся максімальна гэта пракантраляваць, гэта яўка ў дзень выбараў на выбарчыя ўчасткі. Усе кіраўнікі будуць абавязаныя ў дзень выбараў дакласці сваім вышэйшым кіраўінкам аб сваіх людзях, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі, ці не прыйшлі. Для гэтага зусім няшмат патрэбна з улікам наяўнасці мабільнай сувязі. А яшчэ лепш не даводзьце справу да апошняга дня, калі нехта не ўпэўнены, што гэта ў яго атрымаецца ў дзень выбараў, - заявіў Аляксандр Гарбачоў.

​На фота: злева Галаваты, справа Гарбачоў​

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары