Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У цэнтры Менска адбыўся пікет «За сумленныя свабодныя выбары»

Пікет Статкевіча 10 верасня 2015 года.
Пікет Статкевіча 10 верасня 2015 года.

Былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь 2010 года Мікалай Статкевіч  заявіў аб правядзенні 10 верасня ў Менску пікета з патрабаваннем нармальных свабодных выбараў. Пачатак у 18 гадзін. Нагадаем, сёння стартавала перадвыбарная агітацыйная кампанія чатырох кандыдатаў у прэзідэнты, якіх зарэгістравала ЦВК: Аляксандра Лукашэнкі, Таццяны Караткевіч, Сяргея Гайдукевіча і Мікалая Улаховіча.

Напярэдадні былы палітвязень у інтэрв'ю «Радыё Свабода» паведаміў наступнае:

«10 верасня а 18 гадзіне я буду праводзіць пікет ля ГУМа з нагоды пачатку агітацыйнай кампаніі. Запрашаю да ўдзелу ў гэтым пікеце ўсіх, хто падтрымлівае пазіцыю, аналагічную маёй. Прыходзьце з ацэнкамі гэтых кшталту кандыдатаў, з плакатамі або без іх. Калі Лукашэнка сапраўды хоча гэтай легітымнасці, то хай не перашкаджае нам рэалізоўваць нашае канстытуцыйнае права на свабодныя і мірныя сходы. Калі будуць хапаць, лавіць, саджаць - хай развітаецца са сваёй легітымнасцю. Я запрашаю на гэтае мерапрыемства прадстаўнікоў доўгатэрміновай місіі назіральнікаў АБСЕ. Паглядзім, што будзе далей».

Згоду прыняць удзел у пікеце папярэдне далі Анатоль Лябедзька, Уладзімер Някляеў, Павел Севярынец.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” разам з падрыхтаванымі назіральнікамі будзе весці маніторынг масавага мерапрыемства. 

17-55. Сабралася каля 60-чалавек. Шмат прадстаўнікоў СМІ і супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, міліцэйскае кіраўніцтва. За вуглом дзяжураць спецыяльныя міліцэйскія аўтамабілі.

 

18-00. Супрацоўнік міліцыі вядзе перамовы з Уладзімірам Някляевым. Заўважныя бел-чырвона-белы сцяг і сцяг АГП. Нейкі дзівак прыйшоў з афіцыйным сцягам. Вольга Нікалайчык таксама разгарнула б-ч-б сцяг.

18-05. Супрацоўнікі міліцыі пачынаюць складаць на Мікалая Статкевіча адміністрацыйны пратакол па арт. 23.34 КаАП РБ (арганізацыя альбо ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемтве). Міліцыя прапануе яму прайсці ў аддзяленне. Шмат народу і незразумела, што адбываецца. Заўважныя Анатоль Лябедзька і Алесь Макаеў.

 

18-15. Мікалай Статкевіч адказвае на пытанні журналістаў. Частка людзей слухае чалавека з дзяржаўным сцягам, які хваліць Аляксандра Лукашэнку.Ён нагадвае правакатара. Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным фіксуюць падзею на відэакамеры.

18-20. Чуваць крыкі, каб выклікалі хуткую дапамогу, але невядома каму і навошта. Прысутныя скандуюць "Жыве Беларусь!" і пляскаюць у ладкі. 

Каля ГУМа сабралася каля 200 чалавек, паведамляе Радыё Свабода. 

18-30. Да пікетоўцаў падыйшоў палітуцякач, які днямі вярнуўся ў Беларусь Алесь Міхалевіч. Прамаўляюць па-чарзе Уладзімір Някляеў, затым Анатоль Лябедзька.

18-40. Мікалай Статкевіч папрасіў усіх разыходзіцца і быць акуратнымі.Анатоль Лябедзька заклікаў запісвацца у назіральнікі на выбарах прэзідэнта.

18-45. Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным акружылі Статкевіча. Побач стаяць назіральнікі ад АБСЕ. Каля ўваходу ў ЦУМ - 12-15 "ціхароў".

18-50. Пікет завяршыўся. Затрыманняў на пікеце не было. На Мікалая Статкевіча складзены адміністрацыйны пратакол па арт 23.34. КаАП. Пратакол складаў лейтэнант міліцыі, якому палітык аддаў пашпарт, каб не адрывацца ад гутаркі з грамадзянамі. Ен яшчэ размаўляе з людзьмі.


Каментары